У Беларусі створаны комплекс па выяўленні аператараў дронаў



Менскае ААТ „КБ „Радар” стварыла комплекс „Граза-О” для выяўлення аператараў дронаў.

Як паведаміў БелаПАН прадстаўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Уладзімір Лаўранюк, высокатэхналагічная тэхніка па выпраменьванні пульта кіравання вызначае каардынаты, а таксама робіць фота- і відэаздымку аператараў дронаў-парушальнікаў.

Комплекс уяўляе сабой паветраную платформу на аснове прафесійнага квадракоптара, на якім устаноўлены радыёпеленгатар і відэакамера, і наземны пункт апрацоўкі інфармацыі і кіравання платформай. З дапамогай вырабу „Гроза-О” дадзеныя аб пазіцыі аператара дрона аператыўна паведамляюцца службе захопу, якая сумесна з аператарам комплексу „Гроза-О” выязджае на месца і затрымлівае парушальніка.

У працэсе затрымання паветраная платформа з відэакамерай адсочвае перамяшчэнні і дзеянні аператара дрона-парушальніка і дазваляе карэктаваць дзеянні групы захопу. Да беларускай станцыі „Гроза-О” вялікую цікавасць праявілі прадстаўнікі службаў бяспекі, паліцыі сумежных краін. „Прычына таму — пачашчэнне выпадкаў пранікнення дронаў на ахоўныя аб’екты”, — адзначыў Уладзімір Лаўранюк.

belapan.by