У Беларусі створаць рэспубліканскі Савет па гістарычнай палітыцы



Пры адміністрацыі прэзідэнта створаць створаць рэспубліканскі Савет па гістарычнай палітыцы. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Лукашэнка, перадае БелТА. Гэта будзе міжведамасны кансультацыйны і каардынуючы орган па адзінай дзяржаўнай палітыцы ў сферы гістарычнай памяці. Працаваць у ім на грамадскіх пачатках будуць навукоўцы-гуманітарыі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў, экспертнай супольнасці, дзяржорганаў і арганізацый. Імёны іх не называюцца.

Новаствораны Савет будзе вызначаць стратэгію і задачы гістарычнай палітыкі, распрацоўваць падыходы і меры па яе рэалізацыі. Таксама ён будзе рыхтаваць праекты прававых актаў і заключэнняў ды вывучаць грамадскую думку па сацыяльна-гуманітарных пытаннях. Акрамя таго, Савету дадуць права называць і пераймяноўваць геаграфічныя аб’екты ў гонар вядомых асобаў. Будзе ён таксама мець права выносіць папярэджанні выдаўцам за парушэнні у галіне захавання гістарычнай памяці.

[manual_related_posts]