У Беларусі – сур’ёзныя праблемы ў галіне здароўя і адукацыі



У Беларусі ёсць сур’ёзныя праблемы ў галіне здароўя і адукацыі. У гэтым упэўненыя апытаныя на цэнтральных вуліцах Берасця.

У першую чаргу гэта праблемы ў якасці паслугаў і ў адносінах у супрацоўнікаў гэтых галінаў да простых грамадзян, – распавялі жыхары горада над Бугам:

 – Якасьць медыцыны задавальняе ўсіх, а вось адносіны дактароў да людзей не задавальняе нікога.

 – Нават да ўчастковага за месяц трэба запісвацца.

 – У галіне аховы здароўя адназначна трэба падымаць заробкі, каб не трэба было даваць адкаты. І хуткасць прыезду на месца ДТП трэба лепшую.

 – Хацелася бы, каб выкладчыкі атрымлівалі больш.

 – У мяне шмат сваякоў працуе ў сферы адукацыі, вельмі шмат адказнасці, але праца іх недаацэненая.

 

Узровень заробкаў шэраговых педагогаў і лекараў не дасягае больш як за трыста даляраў у Беларусі. Даплаты толькі маюць тыя, хто працуе ў вёсцы або мае вышэйшы ўзровень кваліфікацыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце