У Беларусі ў 10 разоў вырасла цана на паслугі апастылю



Урад Беларусі пасля ўказу Лукашэнкі павялічыў збор за легалізацыю афіцыйнага дакумента і апастыль. Пастанова прынятая ў рамках указу Лукашэнкі № 93 “Аб дадатковых мерах для забеспячэння стабільнага функцыянавання эканомікі”. За прадастаўленне апастылю на афіцыйным дакуменце, складзеным на тэрыторыі Беларусі — аплата складае 5 базавых велічынь (160 рублёў). Раней — 0,5 базавай велічыні (16 рублёў).

Апастыль — спецыяльны знак аб легалізацыі афіцыйных дакументаў.