У Беларусі ў тры разы павялічылася колькасць грамадзян, якія праходзяць тэсты на каронавірус



Гаворка пра добраахвотнікаў, якія па ўласным жаданні, а не па паказанні медыкаў, здаюць аналізы. У сярэднім штодня па краіне паўтысячы такіх зваротаў у лабараторыі, – паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Па словах лекара Дзмітрыя Паўлава – карысць ад антыцел ёсць толькі пры ўмове іх актыўнасці:

„Антыцелы ва ўсіх розныя. Задаючы ўзроўні антыцелаў, мы не ведаем, наколькі яны актыўныя ў рэальнай сітуацыі. Гэта значыць, ці ўсе гэтыя антыцелы падзейнічаюць, ці яны проста засталіся пасля сустрэчы з вірусам, яны інтактныя, гэта значыць не працуюць як такія. Прышчэпка дае менавіта актыўныя антыцелы, якія перашкаджаюць пранікненню віруса ў клетку, і развіццю захворвання”.

Суразмоўца дадае, што пасля добраахвотнага прахаджэння тэста на антыцела, варта звярнуцца па кансультацыі да лекараў.

Беларускае Радыё Рацыя