У Беларусі ўводзяць падатак на рэкламу, каб падтрымаць дзяржСМІ



У Беларусі з 1 траўня ўвядуць падатак для рэкламадаўцаў. За размяшчэнне вонкавай рэкламы, а таксама на транспарце збор складзе 10% ад кошту рэкламных паслуг, а ў астатніх выпадках – 20%. Сабраныя грошы маюць намер накіраваць на падтрымку дзяржаўных СМІ.

Першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч падчас прамой лініі адказаў на пытанне, чаму дзяржСМІ, на падтрымку якіх закладзены сродкі ў дзяржбюджэце, спатрэбілася дадатковая фінансавая дапамога

У прынцыпе казаць аб тым, што дзяржаўныя СМІ і так фінансуюцца з дзяржбюджэту, гэта будзе не зусім дакладна. Па вялікім рахунку адсоткаў на 80 дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі сёння працуюць у рэжыме самаакупнасці. Калі гаворым пра газеты – падпіска, рэклама, тэлеканалы – гэта толькі рэклама. Так, для некаторых СМІ прадугледжана дзяржаўная субсідыя, але яна не мае такога масавага характару. Трэба разумець, што гэтых грошай не хапае на фінансаванне дзяржаўных СМІ.

Што тычыцца марнавання на дзяржСМІ з дзяржбюджэту, то на гэты год яны прадугледжаны на ўзроўні 151 млн рублёў (годам раней – 156 млн.). І калі выдаткі на тэлебачанне і радыё скараціліся ў параўнанні з 2021 годам, то на друкаваныя СМІ і выдавецтвы – выраслі.

Андрэй Кунцэвіч удакладніў таксама, што рэкламны рынак «асеў» у апошні час.