У Беларусі ўводзяцца сезонныя абмежаванні на праезд цяжкавагавага транспарту



У Беларусі з 25 сакавіка па 20 красавіка будуць дзейнічаць сезонныя абмежаванні нагрузак ад 6 т да 9 т на адзіночную вось аўтамабіляў на некаторых участках рэспубліканскіх дарог. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства транспарту і камунікацый № 5 ад 26 лютага 2018 года, якая афіцыйна апублікавана 17 сакавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Часовыя абмежаванні не распаўсюджваюцца пры праездзе па платных рэспубліканскіх аўтадарогах (участках платных рэспубліканскіх аўтадарог). Яны таксама не закрануць транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў, жывых жывёл, кветак, грузаў гуманітарнай дапамогі, бетонных і асфальтабетонных сумесяў, бітумаў дарожных, небяспечных грузаў, скорапсавальных грузаў, збожжа, камбікармоў, насення рапсу.

Летні перыяд дзеяння абмежаванняў працягнецца з 21 мая па 31 жніўня. У гэты час максімальна дапушчальная нагрузка на адзіночную вось складзе не больш за 6 т на рэспубліканскіх дарогах з асфальтабетонным пакрыццём з 11.00 да 20.00 уключна пры дзённай тэмпературы паветра вышэйшай за 25 градусаў.

Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.

belapan.by