У Беларусі ўжо 42 556 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19



Прырост за суткі – 898. Усяго праведзена 541 093 тэсты, паведамляе Мінздароўя.

Выздаравелі 18 514 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, памерлі 235 пацыентаў з каронавірусам.

Грамадскі дзеяч Уладзімір Кацора на днях даведаўся, што стаў «кантактам першага ўзроўню». Ягоная жонка была шпіталізаваная з дыягназам пнеўманія, выкліканая каронавіруснай інфекцыяй:

– Сярэдняй цяжкасці, патрабуецца кіслародная падтрымка. Я тыя дні спрабаваў сам трапіць афіцыйна ў кантакты першага ўзроўню. А калі жонка ўжо назвала мяне і ўнучку кантактамі, яны мне тэлефануюць і кажуць, што ўдакладнілі, гэта я ці не, і кажуць, што да вас прыедуць рабіць тэст. Але пакуль не прыехалі.

У самога Уладзіміра Кацоры сухі кашаль і тэмпература трымаецца 37,2. Таксама, як паведамляе ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку грамадскі актывіст Андрэй Стрыжак, у праваабаронцы Леаніда Судаленкі выяўлена пнеўманія.

Беларускае Радыё Рацыя