У Беларусі ўжо 821 палітвязень



У Беларусі ўжо 821 палітвязень. Праваабаронцы прызналі  палітзняволенымі яшчэ 6 чалавек. Гэта — Аляксандр Галкоўскі, Алег Гармазінскі, Юрый Нагорны, Андрэй Сцепанькоў, Багдан Шымановіч і Андрэй Чарнеўскі. Іх справы праваабарончая супольнасць лічыць палітычна матываванымі і патрабуе вызвалення гэтых людзей.

Сцепанькоў узяты пад варту за абразу прадстаўніка ўлады і за распальванне варажнечы  праграміст з Сенніцы Гармазінскі ўжо накіраваны ў калонію агульнага рэжыму, ён асуджаны за абразу кіраўніка дзяржавы на 2 гады пазбаўлення волі.