У Беларусі ўжо больш за 36 тысяч выпадкаў каронавірусу
Год таму
На 24 мая ў Беларусі зарэгістраваныя 36 198 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за суткі склаў 954 выпадкі каронавірусу. Усяго праведзена 450 627 тэстаў. Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Паводле звестак, выздаравелі 14 155 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Іх выпісалі.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 199 пацыентаў з каронавірусам.
Беларускае Радыё Рацыя