У Беларусі вясной высадзяць 118 тысяч дрэваў



Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя не плануе з-за пандэміі змяншаць зацверджаную ў плане ўпарадкавання колькасць пасаджаных дрэваў і кустоў.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік кіраўніка ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адкідамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Мікалай Свідзінскі, пасадкі ўжо ідуць поўнай хадой:

– Зараз самы спрыяльны час для пасадкі дрэваў і кустарнікаў. Яна пачалася, як гэта і планавалася, з сярэдзіны сакавіка і будзе завершана, я думаю паспяхова, бліжэй да 15-га траўня. Запланавана пасадзіць у гэтым годзе 118 тысяч дрэваў і каля 97 тысяч кустарнікаў.

У Мінпрыроды падкрэсліваюць, што сёлета менавіта па просьбах і з удзелам актыўных грамадзян ужо пасаджана каля 10 тысяч дарослых саджанцаў дрэваў.

Беларускае Радыё Рацыя