У Беларусі выпускаецца больш за 100 тысяч медыцынскіх масак у дзень



Штодзень на гандлёвых складах Беларусі ў наяўнасці больш за паўтара мільёна медыцынскіх масак, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь кантралюе сітуацыю па наяўнасці ў аптэчнай сетцы медыцынскіх масак. На сёння беларускія кампаніі выпускаюць больш за 100 тыс. масак у дзень. Штодня на гандлёвых складах медыцынскіх гандлёвых прадпрыемстваў Беларусі ў наяўнасці больш за паўтара мільёна медыцынскіх масак розных вытворцаў.

У Міністрэстве нагадалі, што кіраўнікам прадпрыемстваў, якія жадаюць купіць медыцынскія маскі для сваіх супрацоўнікаў – заяўкі можна накіраваць у РУП „Белфармацыя” і РУП „Белмедтэхніка”. Дадзены від прадукцыі выпускаюць сем прыватных прадпрыемстваў краіны. Прадаюцца маскі паштучна (ад 17 капеек), пачкамі – па 3-5 штук (ад 58 капеек). Адрозніваюць іх па колькасці слаёў – ад 2-х да 4-х, па выглядзе мацавання – на гумках або завязках. Сярэдні час выкарыстання медыцынскай маскі – 2-3 гадзіны.

Медыцынская маска можа знізіць вірусную нагрузку каранавіруса, як і любога іншага інфекцыйнага захворвання, у тым ліку грыпу. Аднак неабходнасці ў масавай скупцы масак ў беларусаў няма, так як выпадкаў завозу каранавіруса ў краіну не зафіксавана.

На ўпакоўках пазначана, што маскі дапамагаюць папярэджваць заражэнні і распаўсюджваць інфекцыі, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам. Нашэнне маскі – гэта дадатковая крыніца засцярогі. На вуліцы верагоднасць таго, што на чалавека патрапіць часціца, заражаная вірусам, мінімальная. Што тычыцца месцаў масавага скаплення людзей, то ў іх можна, пры жаданні, апранаць маску.

  • СААЗ раіць у бытавых умовах выконваць агульныя правілы асабістай гігіены, а не на нашэнне масак: элементарныя правілы больш эфектыўна дапамагаюць спраўляцца з распаўсюджваннем вірусных інфекцый (напрыклад грыпу).
  • Насіць медыцынскія маскі больш эфектыўна захварэлым людзям, каб не распаўсюджваць інфекцыю. Таксама пры нашэнні маскі нельга курыць, есці ці піць, ссунуўшы яе ў бок: гэта зводзіць усе спробы абараніцца да нуля.
  • Правілы асабістай гігіены значна больш эфектыўна, чым нашэнне маскі. Не дакранайцеся бруднымі рукамі твару; старанна мыйце рукі з мылам (не менш за 20 секунд); вядзіце здаровы лад жыцця, каб умацоўваць свой імунітэт.

zviazda.by