У Беларусі выяўлены 1944 новыя выпадкі COVID-19
За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1.944 пацыенты з COVID-19, выпісаныя 2282 чалавекі, зраблена 30 079 тэстаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі, паводле афіцыйных звестак, зарэгістраваныя 173 523 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 151 635 такіх пацыентаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1324 пацыенты з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: МН
