У Беларусі выяўлены ўжо 81 выпадак COVID-19



Колькасць выяўленых у Беларусі выпадкаў COVID-19 павялічылася да 81. Гэта вынікае з паведамлення ў афіцыйным тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.

 

 

„На сённяшні дзень ужо выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі 22 пацыенты. Раней у іх тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік, пасля праведзенага лячэння тэсты — адмоўныя. Яшчэ 59 — знаходзяцца пад медыцынскім кантролем і на лячэнні”, — паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Адзначаецца таксама, што на сёння у краіне праведзена больш за 21 тысячу тэстаў на COVID-19. „Тэставанне праводзіцца з 23 студзеня. Нагадаем, што Беларусь увайшла ў топ-10 краін свету з найбольшай колькасцю выкананых тэстаў на каранавірус”, — паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Па стане на 21 сакавіка ў Беларусі, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, было выяўлена 76 выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19.

belapan.by