У Беларусі яшчэ 7 чалавек прызналі палітвязнямі
4 месяцы таму
Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі яшчэ сем чалавек. Гэта — Крысціна Васількова, Міхаіл Васількоў, Дзяніс Гапоненка, Ірына Коваль, Анастасія Тоўпік, Вадзім Усоскі і Канстанцін Яршоў. У спісе, які складаюць праваабаронцы, цяпер 1066 чалавек, прызнаных палітзняволенымі. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў.
Група новых палітвязняў праходзіць па артыкуле „Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.
[manual_related_posts]