У Беларусі за апошнія суткі зарэгістраваны 1.961 выпадак COVID-19
За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1.961 выпадак COVID-19.
Памерлі яшчэ дзевяць чалавек з каронавіруснай інфекцыяй, вынікае з дадзеных Міністэрства аховы здароўя.
Колькасць новых выпадкаў крыху знізілася. 12 снежня было зарэгістравана 1.975 выпадкаў каронавіруса (рэкордная колькасць), памерлі восем чалавек.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі дасягнула 160.295, памерла 1.263 пацыенты з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.
Ачуняла 138.464 пацыенты. За суткі выпісана з устаноў аховы здароўя 2.542 пацыенты з COVID-19.
За суткі выканана 30.856 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3.609.517 тэстаў на каронавірус.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, рэкорды захворвання ў Беларусі абнаўляліся 3 (1.701 выпадак), 4 (1.774) і 5 (1.896) снежня, а 6, 7 і 8 снежня колькасць хворых на COVID-19 паступова зніжалася — 1.878, 1.796 і 1.649 выпадкаў за суткі адпаведна. 9 снежня колькасць новых выпадкаў за суткі зноў пачала расці (1.851), а 10 (1939), 11 (1967) і 12 снежня (1975) зноў абноўленыя рэкорды захворвання.
