У Беларусі за красавік зарэгістравана 542 пажары ў экасістэме



У Беларусі за красавік зарэгістравана 542 пажары ў экасістэме. Самыя цяжкія прыродныя пажары – гэта ўзгаранні ў лясной мясцовасці і на тарфяніках, такіх ад усёй колькасці было каля сотні, – паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У асноўным узгаранні звязаныя з выпальваннем сухой расліннасці.

Каб скараціць магчымыя наступствы па ўсёй краіне, пачаліся прафілактычныя рэйды ратавальнікаў, – гаворыць Аляксандр Чарвякоўскі:

– Праведзены адмысловыя рэйды, падраздзяленнямі МНС, так і іншымі зацікаўленымі службамі. Гэта – цэнтр гігіены, ахова прыроды. І канешне, хачу сказаць, што выяўлена вялікая колькасць несанкцыянаваных звалак, спальванне смецця, у тым ліку і выпальванне сухой расліннасці. Мы адказваем менавіта па выпальванне сухой расліннасці. Штрафы тут не малыя.

Па словах ратавальніка, штрафы за выпальванне сухой расліннасці складаюць ад 290 рублёў да 1160 рублёў, акрамя таго прыйдзецца сплаціць кампенсацыю за нанесеную шкоду навакольнаму асяроддзю. 

Беларускае Радыё Рацыя