У Беларусі забаранілі курыць у кавярнях і цягніках



Забарона курэння ў кавярнях і цягніках пачала дзейнічаць у Беларусі. Дэкрэт №2, у сувязі з якім антытытунёвае заканадаўства становіцца больш жорсткім, уступіў у сілу 27 ліпеня, – паведамляе БелТА.

Між іншым, да аб’ектаў, у якіх цяпер дзейнічае поўная забарона на курэнне, аднесены станцыі метрапалітэна, грамадскі транспарт, ліфты, дзіцячыя пляцоўкі, аўтамабілі, калі ў іх прысутнічаюць дзеці ва ўзросце да 14-ці гадоў.

Да аб’ектаў, у якіх курэнне дазволена ў спецыяльна створаных месцах, аднесены арганізацыі аховы здароўя, культуры, гандлёвыя аб’екты, аб’екты бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання, дзяржаўныя органы, вакзалы, аэрапорты, тэрыторыі пляжаў.