У Беларусі забароняць курыць на прыпынках



У Беларусі плануецца заканадаўча забараніць курыць на прыпынках. Пра гэта паведаміла намесніца галоўнага лекара Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык.

kurenne-1104

Міністэрства здароўя ініцыявала ўнясенне адпаведных зменаў у дэкрэт №28. „У праекце дэкрэта з’явіўся раздзел, які кажа пра поўную забарону курэння ў ліфтах, на дзіцячых пляцоўках, пляжах, прыпыначных пунктах”, — цытуе БелТА выказванні Наройчык.

Дарэчы, у Менску ўжо ўвялі забарону на курэнне на прыпынках, хоць яна часта і парушаецца. Цяпер забарона распаўсюдзіцца на ўсю краіну.

Фота og.ru