У Беларусі заблакавалі сайт „Заўтра тваёй краіны”



На дадзены момант сайт zautra.by не дасяжны як для карыстальнікаў з Беларусі, так і з-за мяжы. У асобных карыстальнікаў пачала з’яўляцца заглушка пра блакаванне з боку Міністэрства інфармацыі.

Сайт заблакаваны з ініцыятывы Міністэрства інфармацыі, аднак ніякіх абгрунтаваных прэтэнзій адтуль не паступала.

„Заўтра тваёй краіны” – гэта сайт з дзелавымі навінамі, аналітыкай, прагнозамі, каментарамі.