У Беларусі зарэгістравана 1.825 новых выпадкаў COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.825 выпадкаў COVID-19, памерлі дзевяць чалавек з каронавіруснай інфекцыяй, выпісана з бальніц 1.498 пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
За суткі колькасць афіцыйна выяўленых хворых знізілася. 26 снежня было пацверджана 1.916 выпадкаў каронавіруса і дзевяць смерцяў.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 186.47, памерла 1.385 пацыентаў з каронавірусам. Ачуняла 166.036 чалавек.
За мінулыя суткі выканана 11.496 тэстаў на каронавірус (усяго 3.924.079).
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Reuters
