У Беларусі затрымалі латыша і накіравалі яго на псіхіятрычную экспертызу за SMS пра Лукашэнку



У Беларусі затрымалі латыша і накіравалі яго на псіхіятрычную экспертызу за SMS пра Лукашэнку. Пра гэта паведамляе МЗС Латвіі. 

Паведамленні, якія, паводле парламенцкага сакратара МЗС Латвіі Занды Калніні-Лукашэвіч, знайшлі ў грамадзяніна Латвіі пры праверцы сілавікамі ягонага тэлефона, „не падтрымлівалі дыктатара Лукашэнку”. У выніку грамадзяніна Латвіі затрымалі, а потым накіравалі ў лякарню на псіхіятрычную экспертызу, дзе ён будзе знаходзіцца на працягу месяца. «Мы неадкладна запыталі сустрэчу дзеля консульскай дапамогі. Калі нашыя супрацоўнікі консульства хутка выехалі ва ўказанае месца, чалавека ўжо не было пад вартай, яго змясцілі ў псіхіятрычную лякарню», — цытуе словы парламенцкай сакратаркі МЗС Латвіі Занды Калніні-Лукашэвіч  мясцовае выданне ( la.lv.) Яна адзначыла, што прадстаўнікам Латвіі не даюць магчымасці яго ўбачыць затрыманага, таму есць асцярогі за яго самаадчуванне.

„Гэта толькі адзін з прыкладаў, з якім сутыкаецца Латвія і іншыя еўрапейскія краіны — наколькі небяспечная сітуацыя ў Беларусі”, — паведаміла Калніня-Лукашэвіч.

Пры гэтым яна не ўдакладніла, ці ўехаў затрыманы ў Беларусь па ўведзеным вясной „бязвізе”, ці ўжо даўно знаходзіцца ў краіне.

Раней У МЗС Латвіі заклікалі грамадзян краіны ўстрымацца ад паездак у Беларусь безь неабходнасьці.

[manual_related_posts]