У Беларусі зноў пачаў расці лік новых пацыентаў з COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі афіцыйна зарэгістраваны 1.842 пацыенты з COVID-19, памерлі 11 чалавек, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

За дзень да гэтага было зафіксавана 1.760 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі.

З пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравана 497.420 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19.

Адзначаецца, што за ўвесь перыяд распаўсюду COVID-19 у краіне памерлі 3.882 пацыента з выяўленай каанавіруснай інфекцыяй.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі больш за мільён 445 тысяч чалавек, атрымалі першую дозу вакцыны мільён 732 тысячы.