У Беларусі з’явіліся першыя ахвяры тонкага лёду



Нягледзячы на засцярогі выратавальнікаў, у Беларусі з’явіліся першыя ахвяры тонкага ільда. Сярод чатырох патанулых – адзін падлетак.

Беларускія аматары зімовай рыбалкі выпрабоўваюць ня толькі лёд на трываласць, але і свой лёс , адзначаюць выратавальнікі.

“Галоўнае, не даспусціць пераахалоджвання арганізма чалавека”, – кажа інструктар пінскай гарадской выратавальнай станцыі Аляксей Лаўшын:

 – Можа быць пераахалоджанне арганізму. Тады трэба, як мага больш, уцяпіць – мокрае адзенне зняць, папрасіць адзенне ў людзей, якія побач (напрыклад, куртку). І па магчымасці – гарачы чай і хуткая дапамога. Для выратавання людзей на вадзе існуе адмысловая тэхніка, якая выязджае на месца здарэння.

Выратавальнікі ўзмацнілі кантроль за буйнымі рэкамі ды вадаёмамі і нагадваюць, што бяспечная таўшчыня льду – 10-15 сантыметраў, яна можа сфармавацца пры ўстойліва халодным надвор’і, якога пакуль што – няма.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя