У Беларусі з’явяцца „супрацьвірусныя” шкарпэткі



Берасцейскі панчошны камбінат выпусціў калекцыю шкарпэтак з “супрацьвіруснымі” малюнкамі.

Яны ёсць у жаночым і мужчынскім асартыменце, паведамляе прадпрыемства ў сацсетках:

– Сярод антывірусных малюнкаў і надпісаў можна сустрэць такія, як „Stop Covid‑19” з перакрэсленым малюнкам віруса, альбо без яго, а таксама шкарпэткі з надпісам „Я лячуся” і малюнкам трактара. Вытворцы абяцаюць, што хутка шкарпэткі з’явяцца ва ўсіх фірмовых крамах прадпрыемства.

16-га сакавіка Аляксандр Лукашэнка адзначыў: „Прыемна глядзець па тэлевізары, людзі на трактары працуюць, ніхто не кажа пра вірусы. Там трактар вылечыць усіх, поле ўсіх лечыць”.

Адзін з варыянтаў шкарпэтак менавіта з трактарам. Наяўнасць у канкрэтнай краме можна спраўдзіць праз камунікатары ў сацыяльных сетках ці па тэлефонах фірмовых крамаў Берасцейскага панчошнага камбіната.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце