У беларускіх школах можа з’явіцца штат ахоўнікаў



У Беларусі прапрацоўваецца магчымасць увядзення ва ўстановах адукацыі штата ахоўнікаў і пасады намесніка дырэктара па бяспецы. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Эдуард Тамільчык падчас круглага стала „Стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу”.

Ён удакладніў, што дадзеныя супрацоўнікі зусім не павінны быць работнікамі міліцыі, але для іх абавязкова будзе распрацоўвацца пералік функцыянальных абавязкаў і патрабаванняў.

Таксама Эдуард Тамільчык адзначыў, што паслядоўна абсталёўваюцца ўстановы адукацыі і сістэмамі відэаназірання. Арганізаваны кантроль доступу ва ўстанову, аўтаматычнымі сістэмамі кантролю доступу абсталяваны каля 20% устаноў, размешчаных у гарадах.

Для далейшай працы выдадзены загад ад 11 сакавіка 2019 года №156 „Аб зацвярджэнні прыкладнай інструкцыі па арганізацыі прапускнога рэжыму ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”.

belta.by

Фота sb.by