У беларускіх вайскоўцаў з’явіцца новая форма



Пра гэта паведаміў начальнік 1-га аддзела рэчавага ўпраўлення Міністэрства абароны Сяргей Швед.

Сяргей Швед падкрэсліў, што 99% усяго вайсковага адзення і абутку выпускаецца на тэрыторыі Беларусі. Асаблівасцю новых узораў баявой формы адзення з’яўляецца не толькі тканіна, з якой яны зроблены, але і іх канструкцыя, якая прадугледжвае нашэнне касцюмаў без рамяня, навыпуск, у запраўку.

Ад снежня 2017 года ў войску пачнуць насіць новыя ўзоры зімовых куртак з баваўнянай тканіны з тэкстыльным каўняром. Іх асаблівасцю з’яўляецца тое, што каўнер курткі выраблены стоечкай з флісу (без выкарыстання штучнага футра), а здымны ўцяпляльнік выраблены як асобны прадмет з больш лёгкага матэрыялу.

Акрамя гэтых змяненняў, пры нашэнні баявой формы адзення замест рамяня скуранога чорнага колеру плануецца ўвесці ў эксплуатацыю рэмень паясны тэкстыльны ахоўнага колеру, пры зімовай баявой форме адзення замест шапкі-вушанкі прадугледжваецца нашэнне шапкі вязанай ахоўнага колеру. Дадаткова могуць быць уведзеныя джемпер паўшарсцяны аліўкавага колеру і чаравікі юхтовыя з высокімі берцамі зімовыя.