У Беластоку прайшла акцыя ў падтрымку рэпрэсаваных палякаў у Беларусі



23 снежня ў цэнтры Беластока пад помніках Ежы Папялушкі адбылася акцыя ў падтрымку рэпрэсаваных палякаў у Беларусі: Андрэя Пачобута і Анжалікі Борыс.

Арганізатарка Марыя Цішкоўска распавяла нашаму радыё пра саму акцыю:

– Сёння наша акцыя мела асаблівы характар, таму што гэта калядны час і такім чынам мы хочам выказаць сваю падтрымку палітвязням Анжаліцы Борыс і Анджэю Пачобуту. Вядома, мы хочам перадаць ім гэтыя пажаданні і надзею на лепшае заўтра. Гэта сімвалічна у гэты Калядны перыяд.

У акцыі прыняло ўдзел пару дзясяткаў чалавек, сярод якіх быў польскі палітык, пасол у сейме Роберт Тышкевіч, які выказаў падтрымку як рэпрэсаваным палякам, так і беларусам, якія знаходзяцца за кратамі.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя