У Берасці абвешчаны конкурс з нагоды „Гадзіны зямлі”
Сфатаграфаваць сваё правядзенне „Гадзіны зямлі 2018” 24 сакавіка і выкласці фатаздымак на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльных сетках. Да ўдзелу ў такім конкурсе заклікаюць у Берасці. Так будзе папулярызаваны экалагічны рух у горадзе і неабходнасць эканоміі энэргіі, – распавяла адная з галоўных арганізатараў Ірына Самусік:
– Для гэтага конкурсу мы падрыхтавалі вельмі цікавыя прызы. Першае месца – сертыфікат у кавярню “Параграф”, другое месца – сертыфікат у барбершоп “Фірма”, трэцяе месца – тры бясплатныя паездкі на таксі “Сіці”, чацвёртае места – бесплатныя заняткі ў байцоўскім клубе “Спарта”, пятае месца – бясплатная паслуга па манікюру. І апошняе – спецыяльны прыз ад “Гадзіны зямлі”, яго мы захаваем у таямніцы, каб было цікава.
“Працы будуць адбірацца па прынцыпу, наколькі быў крэатыўным і цікавым падыход, а таксама тое, наколькі глыбока аўтар разумее экалагічныя праблемы”, – дадала Ірына Самусік.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце