У Берасці патрабуюць большай празрыстасці ў будаўнічай палітыцы



Зварот да гарадскіх уладаў з прапановай размяшчаць усю інфармацыю аб будаўніцтве любых аб’ектаў у адкрытым доступе накіравалі прадстаўнікі берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Падставай для звароту паслужыў пачатак уладкавання прыбярэжнай паласы ракі Мухавец у раёне Цэнтра Моладзевай Творчасці, – распавёў палітык Ігар Маслоўскі:

– Мы вітаем любыя мерапрыемствы, якія накіраваныя на добраўпарадкаванне і павышэнне якасці жыцця берасцейцаў, якія не чыняць нейкай шкоды навакольнаму асяроддзю. У нашым выпадку зараз вядзецца будаўніцтва пэўнага міні-спартыўнага аб’екту, але няма пашпарту гэтага аб’екта. Хто заказчык, хто выканаўца, хто будуе, для якіх мэтаў гэта будуецца?

Калі гэта будаўніцтва накіравана на карысць берасцейцаў і працы вырабляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, то чаму падрабязную інфармацыю не размясціць у адкрытым доступе на сайце гарвыканкама або дзяржаўных газетах”, – адзначыў грамадскі дзеяч.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота virtual.brest.by