У Берасцейскай вобласці аднагадовая дзяўчынка выпала з акна



У Берасцейскай вобласці 3 траўня аднагадовая дзяўчынка выпала з акна кватэры на першым паверсе, паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Паводле папярэдніх дадзеных, мама адцягнула ўвагу на некалькі секунд, калі яе дачка стаяла на крэсле каля адчыненага акна. Затым жанчына пачула крык і плач дзіцяці ўжо з вуліцы. Пад акном, з якога выпала дзяўчынка, бетонная дарожка.

Дзяўчынка шпіталізаваная. Яе стан стабільны, але цяжкі. Сям’я характарызуецца як станоўчая.

Праводзіцца даследчая праверка.