У Берасцейскай вобласці налічваецца 218 палітвязняў



21 чалавек – столькі на Берасцейшчыне за мінулы год было пазбаўлена статусу палітвязня. Асноўная прычына – змена формы пакарання або выхад на волю.

На дадзены момант у Берасцейскай вобласці налічваецца 218 палітвязняў. Гэта пятая частка ад колькасці палітвязняў па краіне. Найперш такі статус атрымоўваюць тыя, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных справах. Калі прызначаецца пакаранне ў выглядзе хіміі або хатняй хіміі, то чалавек аўтаматычна пазбаўляецца статусу палітвязня.

Сярод тых, хто быў пазбаўлены статуса палітвязня на Берасцейшчыне за 2021 год знаходзяцца такія асобы як Наталля Барынава, Юлія Бодак, Яраслаў Бурак, Марына Глазава, Вольга Глушэнь, Ілля Ягораў, Вольга Завадская, Віктар Каліноўскі, Яўген Каральчук, Віктар Кухарчук, Андрэй Леванюк, Радзівон Мядушэўскі, Яўген Пак, Ганна Панішава, Яўген Пашэлюк, Арсені Сіняк, Вадзім Сычык, Зміцер Харс, Даніла Чамаданаў, Андрэй Шарэнда і Раман Яхін.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя