У берасцейскай вобласці ужо 160 палітвязняў
160 чалавек – як мінімум такая колькасць асобаў па стану на сёння, 06 жніўня, прызнаныя палітвязнямі па берасцейскай вобласці. Да спісу дадаліся яшчэ тры прозвішчы- Віктар Лабко, Сяргей Наліўка і Сяргей Трацюк. Прызнанне адбываецца праз беларускую праваабарончую супольнасць на падставе абвінавачванняў ці судовага працэсу і яго вынікаў.
Віктар Лабко зараз знаходзіцца ва ўпраўленчай установе адкрытага тыпу № 49. Яму прысудзілі два гады пазбаўлення волі ў межах берасцейскай карагоднай справы.
Сяргей Наліўка зараз ва ўпраўленчай установе адкрытага тыпу № 9. Прысуджана два гады пазбаўлення волі ў межах той жа справы.
Сяргей Трацюк на дадзены момант у СІЗА № 7, з’яўляецца фігурантам справы па артыкулу 293 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь або арганізацыя масавых беспарадкаў. Падставай сталі падзеі 10 жніўня мінулага году ў абласным цэнтры.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
