У берасцейскіх палітвязняў пачалі з’яўляцца чырвоныя біркі



Адпаведную інфармацыю апублікавалі мясцовыя праваабаронцы. На прафілактычны ўлік жыхары Берасцейшчыны трапляюць за схільнасць да „экстрымізму”.

На дадзены момант вядома пра такія чырвоныя біркі ў трэцяй частцы абвінавачваемых па берасцейскіх масавых беспарадках. На прафілактычны ўлік іх паставілі ў СІЗА №7 у Берасці. Менавіта чырвоны колер тлумачыцца „схільнасцю да ўцёкаў, захопу закладнікаў або нападу на адміністрацыю”.

Раней паведамлялася пра тое, што за экстымісцкі ўлік палівязні ў месцах абмежавання волі насілі жоўтыя біркі. Да жоўтых чырвоныя дадалі такім фігурантам крымінальных палітычна матываваных справаў як Арцёму Клімчуку, Мікіце Ганчарову, Дзянісу Жуку, Максіму Шатохіну, Вадзіму Жылінскаму і Антону Сотнікаву.

Як адзначаюць родныя палітзняволеных, большасць іх папросту баяцца распавядаць пра наяўнасць бірак у лістах ці пры асабістых сустрэчах, паколькі за паведамленне такой інфармацыі стаўленне да іх адміністрацыі можа змяніцца яшчэ ў горшы бок.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя