У Берасцейскім рэгіёне фіксуецца рост захворванняў



Маскавы рэжым на Берасцейшчыне павінен быў быць уведзены шэсць месяцаў таму.

„У Берасцейскім рэгіёне надалей назіраецца рост захворванняў каронавірусам”, — распавяла жыхарка Баранавічаў Вольга, якая вярнулася ў Беларусь з США з-за каронавіруса:

– Нашэнне маскі, дыстанцыя, мыццё рук, выкарыстанне санітайзера. Больш за тое, калі я прыляцела ў красавіку, то тут я і члены маёй сям’і, мы ўсе насілі маскі, хаця асабліва гэта не было распаўсюджана. Насамрэч я вельмі цешуся, што хаця б праз паўгады у нас нарэшце ўводзіцца маскавы рэжым, хоць і на шэсць месяцаў пазней, чым ён павінен быў быць уведзены. 

Колькі хворых каронавірусам у Берасцейскай вобласці — ніхто не агучвае. Па прыблізных падліках – ад некалькі соцень да паўтысячы выпадкаў на тыдзень ці да 10-15 тысяч у месяц.

Беларускае Радыё Рацыя