У Берасцейскім СІЗА дзяўчына ўзяла шлюб з палітвязнем



Як піша „Брестская газета”, акрамя палітзняволенага Віктара Панцялеева і яго нявесты Яўгеніі, прысутнічалі толькі рэгістратар і наглядчык.

Віктар і Яўгенія сустракаліся чатыры гады. Год таму яны рассталіся. У жніўні мінулага года Віктар Панцялееў трапіў за краты. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў „масавых беспарадках”.

Яўгенія напісала яму ў СІЗА, ён адказаў і іх адносіны аднавіліся. А цяпер яны — сям’я.

Каля будынка СІЗА дзяўчыну віншавалі сваякі, сябры і нават незнаёмыя людзі. Яўгенія прызнаецца, што вельмі шчаслівая.

Яўгенія прызналася: «Усё прайшло добра. Эмоцыі, вядома, праз край. Мне здаецца, з мяне ўпаў нейкі груз».

Гэта не першы выпадак, калі дзяўчаты бяруць шлюб з палітвязнямі. У сакавіку ў СІЗА Берасця распісаліся Таццяна і Святаслаў Герасімук.

Фота: b-g.by