У Берасці абмяркоўвалі асаблівасці супрацы з уладамі



У Берасці прайшоў Прэс-клуб “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўнцтва з уладамі”.

Сустрэчы-дыскусіі ў межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы” былі арганізаваны на пляцоўцы агенцтва рэгіянальнага развіцця  “Дзедзіч” арганізацыяй “Будзьма беларусамі” і Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання SYMRA. На сустрэчы прысутнічалі маладыя прадстаўнікі самых розных грамадскіх  арганізацый Берасцейшчыны. Сустрэча прайшла бурна ў дыскусіях і спрэчках, нікога не пакінула абыякавым, кажа кіраўнік агенцтва “Дзедзіч” Зміцер Шыманскі:

– Вельмі цікавыя  звесткі былі прадстаўленыя падчас прэзентацыі сацыялагічнага даследавання. Бачна, што людзі сталі больш разлічваць на свае ўласныя сілы. Больш самастойна планаваць сваю дзейнасць. Меньш спадзявацца на дапамогу з боку ўлады. Мадэль дэмакратычнай дзяржавы акурат і прадугледжвае эканамічную актыўнасць, сацыяльную актыўнасць грамадзян.

Асабліва гарачую дыскусію выклікала пытанне супрацоўніцтва з уладамі. Было адзначана, што ўлада не выказвае жадання супрацоўнічаць з недзяржаўнымі арганізацыямі нават далёкімі ад палітыкі, гаворыць кіраўнік культурніцкай арганізацыі Берасця:

– Агучыў прапановы да свята 1000-годдзя Берасця. Рэакцыя – так, так, добра.  І ўсё. З маіх пяці прапаноў ніводнае не было падтрымана.

Паводле арганізатараў, трэці сектар недзяржаўных арганізацый спадзяецца, што ўлада ў рэшце рэшт зразумее, што праца арганізацый скіравана на развіццё дзяржавы ў цывілізаваным кірунку. Дзяржава ў нас адна, таму  не патрэбна адносіцца да грамадзянскіх інцыятыў варожа.

[Not a valid template]

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце