У Берасці абвешчаны прысуд васьмі фігурантам справы аб масавых беспарадках



У Берасці абвешчаны прысуд васьмі фігурантам чацвёртай справы аб масавых беспарадках у жніўні мінулага года.

Як паведамляе тэлеграм-канал „Вясна. Брэст”, Святаслаў Герасімук і Валерый Мельнічук прыгавораныя да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі, Марэк Сірадзэ і Вячаслаў Трафімук — да чатырох (усе — з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму).

Давіду Збаранскаму і Андрэю Тарасаўцу суд прызначыў тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Непаўналетнія Максім Імховік і Іван Пацейчук асуджаныя на тры гады выхаваўчай калоніі.

Усе восем прызнаныя вінаватымі паводле ч. 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Прысуд не набыў законнай сілы і можа быць абскарджаны.

Беларускае Радыё Рацыя