У Берасці адбылася акцыя “Мы любім „Белсат”



Актывісты  кампаніі “Еўрапейская Беларусь” зладзілі акцыю ў падтрымку тэлеканала “БЕЛСАТ”.

img_20161217_124710

Каляровыя налепкі “Я люблю “БЕЛСАТ” з’явіліся на рэкламных тумбах, дошках аб’яваў, прыпынках, кажа ўдзельніца акцыі Паліна Шарэнда-Панасюк:

– Тэлекнал „Белсат” – гэта ня толькі актуальны і незалежны блок навінаў штовечар, гэта яшчэ мульцікі  па-беларуску для нашых дзетак, дзякуючы якім яны засвойваюць родную мову. А таксама гэта цікавыя перадачы і фільмы, якія можна глядзець усёй сям’ёй таксама па-беларуску. Тысячы берасцейцаў глядзяць „БЕЛСАТ” праз спадарожнікавыя антэны, і яшчэ дзясяткі тысяч  праглядаюць ягоныя навіны і перадачы праз інтэрнэт.

Паводле Паліны Шарэнды-Панасюк, такім чынам берасцейскія актывісты выказалі сваю падтрымку адзінаму незалежнаму беларускамоўнаму тэлеканалу, над якім навісла пагроза закрыцця.

Беларускае Радыё Рацыя