У Берасці адбылася чарговая “Жывая бібліятэка”



Адзінаццаць чалавек распавядалі пра сваё жыццё іншым людзям. У Берасці адбылася чарговая “Жывая бібліятэка”.

Слухачы задавалі свае пытанні тым, хто нейкім чынам адрозніваецца ад грамадства або ад уяўлення ад пэўнай групы, — распавяла адна з арганізатарак спадарыня Алена:

– Жывая бібліятэка – гэта бібліятэка, у якой кнігі – гэта людзі, у якіх нейкая свая адмысловая ідэнтычнасць, асаблівасць, вопыт, якім яны хочуць падзяліцца, расказаць другім людзям. Усе размовы ў нас у невялікіх кампаніях – па 5-6 чалавек. Усё адбываецца на працягу паўгадзіны. Людзі за гэты час знаёмяцца, а затым разумеюць, што многія стэрэатыпы, якія ў іх былі ў адносінах гэтых людзей, былі толькі стэрэатыпамі і не адпавядаюць рэальнасці.

Арганізатары імкнуліся зрабіць так, каб пасля праслуховаўння „жывых кніг” у людзей засталося менш стэрэатыпаў і яны сталі больш талерантнымі адзін да аднаго.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце