У Берасці адбылася дыскусія на тэму размеркавання выпускнікоў



У Берасці адбылася дыскусія на тэму размеркавання выпускнікоў беларускіх ВНУ. Сустрэчу ў “Прасторы КХ” арганізавала “Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання” (“БАСС”). Падрабязней кажа кіраўнік ініцыятывы размеркавання маладых спецыялістаў Дзмітрый Варнышоў:

—  Мы ўжо больш за тры гады займаемся кансультаваннем выпускнікоў па пытаннях размеркавання, займаемся маніторынгам парушэнняў правоў выпускнікоў пры размеркаванні. Рыхтуем аналітычныя справаздачы і ладзім рознага кшталту мерапрыемствы.

— Як выпускніка мяне сёлета вельмі хвалююць пытанні размеркавання, пытанні пошуку першага працоўнага месца. Было вельмі цікава пачуць экспертную думку ад спецыялістаў, якія гэтым ўжо доўгі час займаюцца.  

«Беларусь апошняя з краінаў СССР дзе застаецца практыка размеркавання студэнтаў-бюджэтнікаў, за выключэннем Малдовы дзе размяркоўваюць толькі будучых урачоў», — зазначылі “БАСС”аўцы. На цяперашняй дыскусіі ў Берасці акрамя ўласна студэнтаў-выпускнікоў, прысутнічалі праваабаронцы, працадаўцы і прадстаўнік ВНУ.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце