У Берасці адбылася сустрэча са Станіславам Шушкевічам



У Берасці адбылася сустрэча беларускім палітычным дзеячом Станіславам Шушкевічам і кіраўніком Прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасці Генадзем Федынічам.

У цэнтры ўвагі была прэзентацыя новай кнігі Станіслава Шушкевіча ’’Маё жыццё, крах і ўваскрошанне СССР’’ і адказы на шматлікія пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.

Агулам зала рэдакцыі газеты „Брэсцкі кур’ер” змагла змясціць каля чатырох дзесяткаў чалавек.

Станіслаў Шушкевіч лічыць, што асноўнае адрозненне паміж сустрэчай у Берасці і Гародні – гэта тое, што на яе прыходзіць розная мэтавай аудыторыя, аднак ёсць рэчы, якія аб’ядноўваюць гэтых грамадзян:

 – Але ведаеце, у іх аднолькавыя жаданні на першым месцы, каб Беларусь была прыстойнай краінай добразычлівых заможных людзей. Мне гэта падабаецца, Можа хоць кроплю ў моры я зраблю – дам добрыя парады, маючы мой досвед. 

 Адзін з галоўных арганізатараў мерапрыемства Генадзь Фядыніч перакананы, што адная з мэтаў імпрэзы дасягнутая – гэта стварэнне дыскусійнай пляцоўкі на важныя для грамадства пытанні:

  Хачу сказаць, што зараз настаў той час, што людзі павінны ведаць не толькі, хто напісаў гэтую кнігу, а трэба пачуць словы мудрага прафесара, кіраўніка дзяржавы, пачуць яго погляды на жыццё. 

Падчас сустрэчы былі закранутыя такія пытанні як магчымасці развіцця падзеяў у паміж Расеяй і Украінай, сцэнарыяў развіццч Беларусі як краіны ў будучым, будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Гарадзенскай вобласці, метады барацьбы з дыктатурай ды шмат чаго інш.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце