У Берасці адкрыўся праезд паміж вуліцамі Ракасоўскага і Жукава



Пасля абсталявання тратуара ў Берасці адкрыўся праезд паміж вуліцай Ракасоўскага і вуліцай Жукава. Яшчэ месяц таму дарога вяла ў тупік, аўтамабілісты вымушаны былі аб’язджаць яго праз канцавы прыпынак грамадскага транспарту.

„Разам з жыхарамі мікрараёна Паўднёвы мы пісьмова звярталіся ў кампетэнтныя органы за вырашэннем такой сітуацыі,” – распавёў актывіст кампаніі ’’Гавары Праўду!’’ Ігар Маслоўскі:

  Гэта такое палавіністае рашэнне. Мы не зусім задаволеныя, бо прасілі зрабіць выезд на вуліцу Жукава. Але зараз транспарт рухаецца фактычна праз прыпынак грамадскага транспарту ў мікрараёне Паўднёвым.

Амаль месяц таму больш за тысячу жыхароў мікрараёна Паўднёвы выказаліся за рамонт так званай безгаспадарчай дарогі. Яна не стаяла на ўліку ў гарадскіх службаў, а таму яе ніхто не даглядаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота bk-brest.by

[manual_related_posts]