У Берасці агучылі вынікі аналізаў глебы на свінец



У Берасці на прэс-канферэнцыі былі агучаны вынікі экспертызы аналізаў глебы ў зоне кіламетра і паўтара кіламетра ад акумулятарнага завода ў Белаазёрску, ад палігона з адыходамі ў Зялёным Бару і месцах захавання адыходаў у Берасці. Аналізы шакуюць. Калі ў Белаазёрску колькасць свінцу ў глебе перавышае ў 3 і 6 разоў, то ў Зялёным Боры ў 10 і 13 разоў.

Гэта экалагічнае бедства, кажа сябра ініцыятыўнай групы супраціву акумулятарнаму заводу ў Берасці Майсей Малько:

– У пасёлку Зялёны Бор Івацэвіцкага раёну даследаванні паказалі, што ўтрыманне свінца ў павярхоўных пластах глебы ад 0 да 20 см складае 320 і 413 міліграм на кілаграм почвы, што перавышае ўсталяваныя нормы ў 10 і 13 разоў. І такія адкіды ў эксперыментальным парадку выкарыстоўваліся для атрымання бітумна-дахавых матэрыялаў у якасці кампанента. Гэта жах.

Вынікі аналізаў будуць прадстаўлены ў розныя дзяржаўныя органы. Актывісты супраціву спадзяюцца, што чыноўнікі нарэшце зразумеюць тргедыю, якую нясе гэтая вытворчасць і яе крымінальную сутнасць. Сябры ініцыятыўнай групы збіраюцца з іскамі звяртацца ў суд супраць уладальніка завода.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя