У Берасці асуджаны 50-гадовы сутэнёр і вымагальнік



За злачынствы супраць палавой недатыкальнасці і вымаганне асуджаны 50-гадовы непрацуючы жыхар Берасця.

Як паведаміла БелаПАН памочнік пракурора Берасця Наталля Шастачук, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачанне па справе, у снежні 2016 года мужчына праз інтэрнэт пазнаёміўся з трыма дзяўчатамі (дзвюма берасцейкамі і жыхаркай Берасцейскага раёна) і ўгаварыў іх за грошы аказваць сексуальны паслугі яго сябрам і знаёмым. Пры гэтым яны павінны былі яму аддаваць 50% свайго заробку.

Са студзеня па сакавік 2017 года мужчына некалькі разоў прывозіў дзяўчат да кліентаў. Дзейнасць сутэнёра спынілі супрацоўнікі міліцыі.

Таксама было ўстаноўлена, што гэты грамадзянін у Берасці шляхам шантажу прымушаў да блізкасці жанчыну. Акрамя таго, ён вымагаў пад пагрозай забойства ў маладога чалавека 100 даляраў ЗША.

12 верасня суд Маскоўскага раёна Берасця прызнаў мужчыну вінаватым па ч. 1 і ч. 2 арт. 171-1 КК (уцягванне ў заняцце прастытуцыяй), ч. 2 арт. 171 КК (арганізацыя і выкарыстанне прастытуцыі), ч. 1 арт. 170 КК (прымус да палавых зносінаў шляхам шантажу), ч. 2 арт. 208 КК (вымаганне).

Суд прыгаварыў мужчыну да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і штрафу ў 300 базавых велічынь (6.900 рублёў).

Прысуд яшчэ не набыў законную моц і можа быць абскарджаны.

Раней гэты жыхар Берасця быў судзімы за махлярства.