У Берасці “Беларусы абіраюць Еўропу”



У Берасці праведзены пікет на тэму “Беларусы абіраюць Еўропу”. Тым самым дэмакратычная грамадскасць гораду далучылася да распачатай усебеларускай  кампаніі пад такой назвай. Пад час пікету гараджане атрымалі інфармацыйныя матэр’ялы пра тое, што Беларусь – гэта еўрапейская краіна і што нашы карані менавіта ў Еўропе, – кажа адна з удзельніц кампаніі:

–    Пачалі з таго, што спачатку распаўсюдзілі каляровыя плакаты, іх там некалькі выглядаў, якія інфармуюць, што Беларусь гістарычна, геаграфічна і па іншых параметрах належыць да Еўропы. Зрабілі невялікі пікет, дзесьці на сорак хвілін, мы пастаялі, параздавалі некалькі сотняў буклетаў. Людзі ахвотна іх бралі.

Кампанія будзе праводзіцца яшчэ некалькі месяцаў. Да яе плануюць далучыцца і іншыя гарады Берасцейшчыны.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя