У Берасці дыскутавалі пра ахову гісторыка-культурных каштоўнасцяў



У Берасці дыскутавалі пра «Ахову гісторыка-культурных каштоўнасцяў». Чарговы круглы стол, быў арганізаваны з ініцыятывы «European Urban Institute» і быў накіраваны да людзей неабыякавых да спадчыны горада.

S5sqfZKSsWA

Падрабязней кажа адзін з мадэратараў сустрэчы Валерый Фамінскі:

— Мы разглядзелі гэтую тэму з розных бакоў: і ровень актыўнасці і прафесійны ровень, геаінфармацыйная сістэма. Трэба знаёміцца з тым рэсурсам і арсеналам тэхнічных сродкаў, якія дазваляюць прымаць адэкватныя  тэхнічныя рашэнні у маштабах гарадскіх тэрыторыяў. Трэба апрача актывізму і медыяльных падзеяў выпрацоўваць паважныя, навукова абгрунтаваныя альтэрнатыўныя прапановы за захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцяў.  

 Ініцыятары грамадскіх кансультацый прадставілі публічнасці сучасныя інструменты маніторынгу, якія створаны падвышэння грамадскага ўплыву на прыняццё рашэнняў пра лёс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Ірэна Лаўроўская, доктар мастацтвазнаўства ў галіне ўрбаністыкі і архітэктуры

— Мы сёння прадстаўлялі якраз тую платформу, на якой можна супрацоўнічаць не толькі берасцейцам, але і жыхарам і аматарам гісторыі з усёй Беларусі і не толькі. Ёсць магчымасць запаўняць свой аб’ект і весці за ім назіранне, маніторыць яго, на працягу доўгага часу, а гэта хутчэй за ўсё тэхніка, пэўны механізм.

Апроч платформы, якую можна знайсці на сайце “European Urban Institute”, прэзентавалі яшчэ шэраг інструментаў маніторынгу стану архітэктурнай спадчыны. Сярод іх электронная версія гістарычнай мапы горада (ў вялікім разрашэнні) і відэаролікі з пакрокавым навучаннем працы па сучасных тэхналогіях. Падобныя сустрэчы працягнуцца і надалей, – зазначылі арганізатары.

Наступная сустрэча з цыклу запланавана на 20 сакавіка і арганізатары запрашаюць усіх тых хто захоча прыняць удзел у запаўненні базы дадзеных аб’ектаў культурнай спадчыны Берасця.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: Грунтоўня