У Берасці „Фольксваген” з’ехаў у раку



У Берасці 5 красавіка прыблізна ў 7.50 на аўтадарожным мосце цераз Мухавец на бульвары Шаўчэнкі „Фольксваген-Шаран” з’ехаў у раку.

Як паведамляе ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама, 42-гадовая жыхарка Берасця, якая кіравала „Фольксвагенам”, ехала з боку вуліцы Набярэжнай у напрамку Варшаўскай шашы. Пры ўздыме на мост аўтамабіль прабіў агароджу і з’ехаў у кювет. Потым „Фольксваген” скаціўся ўніз па прыступках пешаходнай лесвіцы, пашкодзіўшы яе металічныя парэнчы, з’ехаў у раку і спыніўся.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца адчула сябе дрэнна і страціла кантроль над транспартным сродкам.

Акрамя жанчыны ў аўтамабілі знаходзіўся яе 56-гадовы муж. Абодва з рознымі траўмамі і пераахаладжэннем дастаўленыя ў бальніцу.

Праводзіцца праверка.

belapan.by