У Берасці гулялі ў “Паўстанцаў”, “Каркасон” і “Разам”



Менчукі з клубу “Знайдзі сваіх” такім чынам спрабавалі знайсці зацікаўленых і ахвочых людзей гораду, каб падзяліцца між сабой ідэямі стварэння якаснага беларускага прадукта.

Апроч накірунку аўтэнтычнай турыстыкі, сябры клубу “Знайдзі сваіх” займаюцца распрацоўкай настольных гульняў беларускай тэматыкі.

 – Прыязджалі пазнаёміцца, цяпер ведаем, што ёсць яшчэ такая арганізацыя „Грунтоўня”, якая ў Берасці робіць прыкладна тое ж, што мы ў Менску. Зладзілі настольныя гульні з мэтай аб’яднаць маладых беларусаў. 

У планах – выданне настолкі на тэму Грунвальдскай бітвы.

Клуб запрашае да супрацы ўсіх зацікаўленых.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце