У Берасці камунальнікі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме



Снегапад у Берасці закончыўся, але снегу ў горадзе яшчэ даволі шмат. На расчыстку дарог і тратуараў камунальныя службы накіравалі заўважна больш тэхнікі і работнікаў, чым у звычайныя зімовыя дні. Людзей у аранжавых і зялёных камізэльках можна сустрэць на кожным прыпынку грамадскага транспарту і ля публічных аб’ектаў. З плошчы Леніна снег вывозяць на грузавых машынах. На розных вуліцах можна таксама пабачыць калону пяскараскідальных машын, якія рухаюцца ў прыярытэтным рэжыме ў суправаджэнні ДАІ.

Сёлетняя зіма ўвогуле незвычайна снежная для поўдня Беларусі. Факт, які не можа не радаваць дзяцей і тых дарослых, што адчуваюць настальгію па снежных зімах з іх дзяцінства.

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі